Хакеісты мінскага "Дынама" "ўсухую" абыгралі "Гомель"

У трэцім кантрольным матчы міжсезоння мінчукі закінулі сапернікам з Гомеля чатыры шайбы, не атрымаўшы ніякага адказу, і скончылі гульню з лікам 4:0.





Збор мінскага "Дынама" ў Бабруйску працягнецца да 10 жніўня. Потым каманда прыме ўдзел у другім турніры памяці Руслана Салея. Ён пройдзе ў Мінску.





Фота — fotodes.ru