Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" ўстанаўліваюць антырэкорд: 10 паражэнняў запар

Фота: hcdinamo.by

Хакеісты мінскага "Дынама" ўстанаўліваюць у чэмпіянаце КХЛ антырэкорд: 10 паражэнняў запар (у іх гісторыі такога яшчэ не было). У сераду з дынамаўцамі ў авертайме разабраўся омскі "Авангард" — 4:3 (0:1, 3:0, 0:2, 1:0). Матч прымала "Арэна-Балашыха", якая аказалася нешчаслівай для беларускай каманды. Закінутыя шайбы ў "Дынама" на рахунку Аляксандра Когалева (дзве) і Андрэя Касціцына.

29 кастрычніка мінскае "Дынама" прымае "Амур", пачатак у 19:30.

У панядзелак кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Генадзь Савілаў анансаваў змены ў трэнерскім штабе мінскага "Дынама". Паводле яго слоў, у бліжэйшыя дні міністр унутраных спраў, старшыня назіральнага савета ХК "Дынама-Мінск" Ігар Шуневіч зробіць заяву на гэты конт. Пасля таго дынамаўцы прайгралі яшчэ двойчы. Мяркуецца, што галоўны трэнер Гордзі Дуаер будзе адпраўлены адстаўку пасля вяртання каманды ў Беларусь.