Хакеісты мінскага "Дынама" ў авертайме перамаглі "Сочы"

Хакеісты мінскага "Дынама" ў авертайме перамаглі "Сочы"

Хакеісты мінскага "Дынама" ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ у авертайме перамаглі "Сочы" — 3:2 (1:1, 0:0, 1:1, 1:0). Госці адкрылі лік на 6-й хвіліне, але на 11-й Аляксей Протас закінуў шайбу ў адказ. Лік заставаўся нічыйным да канца гульні. На 57-й хвіліне "Сочы" выходзіць наперад, але на 60-й Шэйн Прынц пераводзіць матч у авертайм. Рашаючую шайбу закінуў легіянер Брэндан Козун (63-я хвіліна), які такім чынам набраў у КХЛ 250-е ачко.

На матчы прысутнічалі 2888 заўзятараў. Дынамаўцы набралі пасля 26 паядынкаў 32 ачкі. Столькі ж і ў маскоўскага "Дынама". Яны дзеляць 4-5 месцы ў Заходняй канферэнцыі.

21 лістапада мінскае "Дынама" прымае ЦСКА.

Хакеісты мінскага "Дынама" ў авертайме перамаглі "Сочы"
Статыстыка / @hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі