Хакеісты мінскага "Дынама" сёння згуляюць з "Амурам", пачатак у 12.30

Хакеісты мінскага "Дынама" сёння згуляюць з "Амурам", пачатак у 12.30

Хакеісты мінскага "Дынама" сёння згуляюць у Хабараўску з мясцовым "Амурам", пачатак у 12.30 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя чарговага матчу чэмпіянату КХЛ запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5" (у запісе ён будзе паказаны на тым жа тэлеканале ў 21.05). За дынамаўцаў не зможа згуляць Роб Клінкхамер, які ўнесены ў спіс траўмаваных. Склад каманды, якая згуляе з "Амурам", можна пабачыць тут.

"Амур" — адзін з аўтсайдэраў Усходняй канферэнцыі. Мінскае "Дынама" з 77 ачкамі пасля 45 матчаў займае ў Заходняй канферэнцыі 6-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі