Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі яраслаўскаму "Лакаматыву" — 1:4

ХК "Дынама-Мінск"

У Яраслаўлі 13 лютага хакеісты мінскага "Дынама" сустракаліся з мясцовым "Лакаматывам". Гульня скончылася з лікам 4:1 (2:0, 1:0, 1:1) на карысць гаспадароў. 

Адзіную шайбу ў "зуброў" на 53-й хвіліне гульні здолеў забіць Раян Спунер — пры ліку 0:3. Аднак пасля гэтага хакеісты "Лакаматыва" забілі гасцям яшчэ адзін гол. 

Нагадаем, што папярэдні матч "зубры" выйгралі ў рыжскіх дынамаўцаў, аднак усё адно застаюцца ўнізе турнірнай табліцы КХЛ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.