Вы тут

Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі восьмы запар перадсезонны матч

ХК "Дынама-Мінск"

Мінскае хакейнае “Дынама” прайграла восьмы перадсезонны матч запар. Гэтым разам “зубры” саступілі рыжскім аднаклубнікам на Кубку Латвійскай чыгункі. Вынік сустрэчы —  1:3 (0:1, 1:0, 0:2).

У першым матчы турніру ў Латвіі мінчане саступілі “Ак Барсу” —  0:3, а затым атрымалі разгром ад “Аўтамабіліста” —  0:6. Раней мінскае “Дынама” пяць разоў запар саступала на Кубку губернатара Ніжагародскай вобласці і на Кубку Салея.

Заўтра каманда згуляе з “Лакаматывам”.