Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Сочы" — 4:5

twitter.com/hc_dinamominsk

Хакеісты мінскага "Дынама" ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ у гасцях прайгралі "Сочы" — 4:5 (1:1, 2:2, 1:2). Большасць шайбаў гаспадары пляцоўкі закінулі ў большасці — дынамаўцы зашмат выдаляліся. У беларускай каманды шайбы на рахунку Андрэя Сцяпанава, Алега Явенкі, Франсіса Парэ і Тэму Пулкінена.

Наступны матч "Дынама" правядзе 8 верасня ў гасцях з маскоўскім "Спартаком". Пакуль каманда не набрала ачкоў: тры матчы і тры паражэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.