Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі “Лакаматыву” — 1:3 (відэа)

Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі “Лакаматыву” — 1:3 (відэа)

Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі “Лакаматыву” з Яраслаўля — 1:3 (0:0, 1:1, 0:2). Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі ў аўторак, 9 студзеня, прайшоў на “Мінск-Арэне”. Гаспадары пляцоўкі першыя адкрылі лік — на 25-й хвіліне вызначыўся Куінтан Хаўдэн. Аднак радасць была нядоўгай — на 29-й у большасці госці закінулі шайбу ў браму, якую абараняў Юнас Энрат.

Першыя два перыяды праходзілі ў роўнай гульні, “Лакаматыў” меў невялікую перавагу ў кідках. У трэцім перыядзе госці мелі адчувальную перавагу, больш актыўна гулялі ў атацы. Усё вырашыла шайба, якую Аляксандр Кадзейкін закінуў на 44-й хвіліне, скарыстаўся памылкай дынамаўскай абароны. А на апошніх секундах была і трэцяя шайба ў браму "Дынама".

Такім чынам задача патраплення ў плэй-оф для беларускага клуба становіцца яшчэ больш складанай. Адставанне ад “Спартака”, які займае 7-е месца ў Заходняй канферэнцыі, складае 10 ачкоў, ад “Северсталі”, якая займае 8-ы радок у турнірнай табліцы — 9 ачкоў. 16 студзеня дынамаўцы будуць прымаць “Амур” з Уладзівастока, пачатак у 19:30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі