Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі “Куньлуню” — 1:3

Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі “Куньлуню” — 1:3

Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі “Куньлуню” — 1:3 (0:1, 1:2, 0:0). Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі ў чацвер прайшоў на “Мінск-Арэне”. Адзіным пазітывам у паядынку стала шайба Джасціна Фантэйна, перад гэтым больш за дзве гадзіны гульнявога часу мінчукі не маглі закінуць нават адной шайбы.

Дынамаўцы практычна закрэслілі апошнія шанцы ў барацьбе за патрапленне ў плэй-оф. Пасля 51 матчу ў іх засталіся 64 ачкі і толькі 10-е месца з Заходняй канферэнцыі. Турнірную табліцу гл. тут.

20 студзеня ў Рызе на адкрытым паветры пройдзе паядынак мясцовага “Дынама” і “Дынама” мінскага. Акрамя яго, беларускі клуб правядзе ў першынстве яшчэ чатыры гульні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі