Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ЦСКА — 0:3

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ЦСКА — 0:3

4 лютага хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ прымалі ў сябе ў гасцях маскоўскі клуб ЦСКА, які займае першае месца ў Заходняй канферэнцыі. Гульня скончылася з лікам 3:0 на карысць гасцей. 

На 30-й хвіліне Канстанцін Акулаў рэалізаваў большасць і адкрыў лік. На 32-й хвіліне, калі "армейцы" гулялі ў меншасці, Янік Хансен забіў "зубрам" другую шайбу. Аўтарам трэцяй шайбы на 58-й хвіліне стаў Максім Шалуноў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі