Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Ак Барсу" стартавы матч чэмпіянату КХЛ

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Ак Барсу" стартавы матч чэмпіянату КХЛ

Хакеісты мінскага "Дынама" няўдала стартавалі ў чэмпіянаце КХЛ. 3 верасня беларускі клуб гуляў у гасцях у казанскага "Ак Барса". Гаспадары пляцоўкі выйгралі ў "зуброў" з лікам 2:0 (1:0, 1:0, 0:0). 

Шайбы закінулі Пол Постма і Джасцін Азеведа. На 58-й хвіліне Яўген Лісавец "размачыў" лік, але яго шайбу не залічылі: на думку рэферы, была перашкода галкіперу на пятачку. 

Наступны матч дынамаўцы правядуць 5 верасня. Іх сапернікамі будзе ніжагародскае "Тарпеда". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі