Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі СКА — 2:1
![Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі СКА — 2:1](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dynama-0803.jpg.webp?itok=DW--Ha2z)
8 сакавіка хакеісты мінскага "Дынама" ў плэй-оф КХЛ прымалі на сваёй пляцоўцы СКА з Санкт-Пецярбурга. Лік у дуэлі паміж клубамі ідзе да чатырох перамог, і армейцы ўжо тры разы выйгралі ў "зуброў". Кожная сустрэча можа завяршыцца для "Дынама" вылетам з плэй-оф КХЛ.
Дынамаўцы сёння атрымалі першую перамогу над СКА — 2:1 (0:1, 1:0, 1:0). Шайбы ў зуброў забілі Арцём Дзямкоў і Дзяніс Масалёў. Пераможная шайба выклікала шмат пытанняў, суддзі доўга разглядалі яе на відэапаўторы, але ўрэшце залічылі.
Наступны матч паміж камандамі пройдзе 10 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.