Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" на выездзе выйгралі ў чарапавецкай "Северсталі"

Мінскія дынамаўцы выйгралі ў чарапавецкай "Северсталі" / hcdinamo.by

29 верасня хакеісты мінскага  "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ гулялі ў гасцях у чарапавецкай "Северсталі". Сустрэча завяршылася перамогай "зуброў" з лікам 4:1 на карысць гасцей (1:0, 1:0, 2:1). 

Лік у першым перыядзе адкрыў Уладзіслаў Калячонак, у другім перыядзе Ягор Шаранговіч павялічыў адрыў дынамаўцаў ад гаспадароў пляцоўкі. Трэцюю шайбу ў трэцім перыядзе забіў Роб Клінкхамер. За шэсць хвілінаў да канца гульні хакеіст "Северсталі" Дзяніс Віхараў "размачыў" лік. Аднак дынамаўцы не супакоіліся: у апошнюю хвіліну сустрэчы Кірыл Варонін забіў гол у пустую брамку сапернікаў. 

Гэта шостая запар перамога мінскага клуба. У Заходняй канферэнцыі КХЛ дынамаўцы падняліся на другое месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.