Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" хочуць спыніць серыю паражэнняў з Божай дапамогай

Фота з'явілася ў Instagram канадскага легіянера Раяна Спунера

Хакеісты мінскага "Дынама" верагодна хочуць спыніць серыю паражэнняў з Божай дапамогай. Перад матчам у чэмпіянаце КХЛ прынамсі некаторыя гульцы наведалі праваслаўны храм усіх святых па вуліцы Каліноўскага ў Мінску. Фота з'явілася ў Instagram канадскага легіянера Раяна Спунера. Афіцыйнай інфармацыі пра паход хакеістаў у храм пакуль няма.

У мінскага "Дынама" серыя з 11 паражэнняў запар, якую яны ніяк не могуць спыніць. 12 лістапада дынамаўцы прымаюць "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада, пачатак  а 19-й гадзіне.

Дарэчы, у кастрычніку ў Салігорску ДАІшнік патлумачыў, навошта бацюшка асвячае ў горадзе дарогі: "Апошні шанец". Вось і ў хакейным клубе маглі так палічыць.

У Twitter з'явілася цікавае відэа — хакеісты піхаюць свой клубны аўтобус, а за рулём яго сядзіць гендырэктар Дзмітрый Баскаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.