Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі валявую перамогу над "Віцязем"

"Віцязь" — "Дынама" / twitter.com/hcdinamoby

5 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі валявую перамогу ў гасцях над "Віцязем" — 4:3 (0:2, 1:1, 2:0, 0:0, 1:0). Падчас гульні яны прайгравалі з лікам 0:2, 1:3, аднак здолелі зраўняць лік і выйграць па булітах.

Дзве шайбы ў дынамаўцаў у асноўны час закінуў легіянер Лібар Гудачэк (яго першыя шайбы за каманду), адна на рахунку Арцёма Дзямкова (ён жа рэалізаваў і рашаючы буліт).

7 студзеня "Дынама" згуляе ў гасцях з "Авангардам".

twitter.com/hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.