Хакеіст з Казахстана пракаментаваў сваё кур’ёзнае падзенне на “Мінск-Арэне”

Хакеіст з Казахстана пракаментаваў сваё кур’ёзнае падзенне на “Мінск-Арэне”

Хакеіст з Казахстана пракаментаваў сваё кур’ёзнае падзенне на “Мінск-Арэне”. 4 кастрычніка Талгат Жайлауаў у матчы “Барыса” з мінскім “Дынама” (яго дынамаўцы выйгралі па булітах — 3:2) так спяшаўся выйсці з лаўкі аштрафаваных, што зачапіўся клюшкай і ўпаў на лёд. Атрымалася вельмі эфектна. Відэа кур’ёзнага здарэння трапіла ў сацсеткі.

У каментары сайту свайго клуба Жайлауаў не мог не сказаць некалькі слоў пра сваё падзенне: “Будзе вялікая колькасць жартаў і мемаў з-за майго няўдалага падзення? Гэта не першае падзенне, можна ўжо прызвычаіцца. Насамрэч я вельмі спяшаўся дапамагчы камандзе, выбягаючы з лаўкі штрафнікоў. Проста няшчасны выпадак”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі