Хакеіст Мікіта Камароў адмовіўся выступаць за зборную Беларусі

Хакеіст Мікіта Камароў адмовіўся выступаць за зборную Беларусі

Форвард маскоўскага хакейнага клуба "Дынама" Мікіта Камароў адмовіўся выступаць за зборную Беларусі і цяпер не будзе лічыцца легіянерам у КХЛ. Пра гэта інфармуе by.tribuna.com са словаў галоўнага трэнера каманды Уладзіміра Вараб'ёва.

У сярэдзіне ліпеня Камароў падпісаў з маскоўскім клубам праглядны кантракт. Да таго часу 29-гадовы хакеіст выступаў за мінскае "Дынама". 

Цяпер, як паведаміў Вараб'ёў, з Камаровым падпісалі паўнавартасны кантракт. "Ён адмовіўся выступаць за зборную Беларусі, таму не будзе лічыцца легіянерам", — дадаў трэнер.

За зборную Беларусі Камароў правёў 26 матчаў, у якіх аддаў тры галявыя перадачы. У чэмпіянаце свету 2016 года ў Маскве і Санкт-Пецярбургу форвард правёў пяць матчаў.

Дарэчы, падобная сітуацыя ўзнікала з Андрэем Стасем пасля яго пераходу ў омскі "Авангард". Як заявіў генменеджер клуба Уладзімір Шалаеў, Стась не можа гуляць за Расію, але ў клубе ён не легіянер. Пры гэтым функцыянер спасылаецца на пункт рэгламенту КХЛ, але падрабязнасці не тлумачыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі