Hair Peace Salon прэзентуюць сінгл

Мінскі гурт Hair Peace Salon прадставіў публіцы Інтэрнэт-сінгл. Прэзентацыя свежага рэлізу пад назвай "Happy For A While"адбудзецца 10 красавіка ў клубе "Broadway". Сінгл утрымлівае дзве новыя песні "Happy For A While" і "Out Of Time", і яго можна бясплатна скачаць на сайце гурта.

"Гэтыя песні аб'ядноўвае вечная цяга чалавека да новага, да заваявання нязведаных абшараў. Мэта такіх падарожжаў — гэта доўгачаканае імгненне шчасця, пасля якога зноў трэба рухацца наперад, каб паспець больш, хоць часу усё менш", — сказалі музыкі парталу xlam.by.

Акрамя таго, да прэзентацыі Hair Peace Salon абяцаюць змяніць імідж. Таксама на 10 красавіка на прэзентацыі ў Брадвеі сыграюць Drum Ecstasy, Касіяпея і The Stampletons.

10 красавіка 2010 19.00 "Broadway" (Bronx) - пр. Машэрава, 17/1

Інфармацыя:
+37529 9131387 Алена
+37544 7414304 Аксана

Фота:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі