“Хадзі Раёк у наш дварок” – чым адметны новы фолк-фэст Rajok?

“Хадзі Раёк у наш дварок” – чым адметны новы фолк-фэст Rajok?

Cтварыць свой адметны фолк-фестываль вырашылі ўдзельнікі праекта Tradycyja. І зацягваць справу не сталі: ужо 14–15 верасня ў Мінску на пляцоўцы гістарычнага музея пройдзе першы фэст беларускай традыцыйнай музыкі пад назвай Rajok. Фэст накіраваны на папулярызацыю, знаёмства шырокага кола слухачоў з самымі яскравымі прыкладамі беларускай фолк-музыкі: ад аўтэнтычных носьбітаў традыцыі да сучасных этнавыканаўцаў.

Чым адметны новы фэст і ў чым яго адрозненне ад іншых фальклорных фестываляў? Ці ёсць каму на беларускай сцэне пераймаць фальклорныя традыцыі беларускай вёскі? Ці можна праз фестывалі кшталту Rajok зацікавіць фальклорам масавага слухача?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае музыкант, этнограф Сяргей Доўгушаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі