Саудаўская Аравія прызнала гібель журналіста Джамаля Хашогджы

Саудаўская Аравія прызнала гібель журналіста Джамаля Хашогджы

Улады Саудаўскай Аравіі прызналі, што журналіст Джамаль Хашогджы загінуў на тэрыторыі консульства краіны ў Стамбуле. Прычынай смерці назвалі бойку. Раней саудаўскія ўлады катэгарычна адпрэчвалі сваю датычнасць да знікнення і хібелі Хашогджы, хоць спецслужбы Турцыі сцвярджалі адваротнае.

“Папярэдняе расследаванне паказала, што падазраваныя скіраваліся ў Стамбул для сустрэчы з Джамалем Хашогджы, бо была інфармацыя пра яго магчымае вяртанне ў краіне. У консульстве размова падазраваных з Хашогджы пайшла негатыўным шляхам і вылілася ў бойку. Гэта прывяло да яго смерці і спробе схаваць тое, што адбылося”, — такую заяву распаўсюдзіла афіцыйнае Агенцтва Саудаўскай Аравіі.

Крыніца ў саудаўскіх спецслужбах заяўляюць, што ў Стамбул была накіраваная група з 15 чалавек, якая атрымала заданне вярнуць Хашогджы ў Саудаўскую Аравію, аднак загад быў няправільна зразуметы. Журналіст пабачыў у консульстве аператыўнікаў і паспрабаваў уцячы, таму распачалася бойка. Адзін з саудаўцаў прымяніў удушальны прыём, у выніку чаго Хашогджы загінуў.

У сувязі з яго гібеллю арыштаваны 18 саудаўскіх грамадзянаў, сярод якіх не толькі супрацоўнікі спецслужбаў, але і кіроўца, а таксама двое супрацоўнікаў консульства. Генерал Асіры і дарадца каралеўскага суда Сауд аль-Кахтані адхіленыя ад сваіх пасадаў, піша meduza.io са спасылкай на замежныя СМІ.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў заяву саудаўскіх уладаў “добрым першым крокам” і пацвердзіў, што лічыць выкладзеную версію праўдападобнай. “Я б аддаў перавагу таму, каб мы ў якасці захадаў у адказ не адмянялі праекты на 110 мільярдаў долараў, то бок на 600 тысяч працоўных месцаў”, — сказаў амерыканскі прэзідэнт.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі