ГУУС Мінску: Рыхтуюцца фотаробаты падазроных у выбуху

Аператыўная служба і эксперты складаюць фотаробаты магчымых падазроных у здзяйсненні выбуху самаробнага выбуховага прыстасавання ў Мінску мінулай ноччу. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў ГУУС Мінску.
Магчыма, фотаробаты ўжо будуць гатовыя сёння.

Разам з тым, афіцыйнай інфармацыі пра тое, што ўжо хтосьці затрыманы, няма. Экспертыза астанкаў выбуховага прыстасавання, сабранага на месцы выбуху, яшчэ не закончаная.

Заслугоўвае ўвагі той факт, што калі раней гаворка ішла пра аднаго тэрарыста-"хулігана" ("смуглага мужчыну"), дык цяпер - пра некалькіх асобаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі