Гурт The Superbullz анансаваў выхад альбома "Hardcore zachodniaha palieśsia"

Гурт The Superbullz анансаваў выхад альбома "Hardcore zachodniaha palieśsia"

Гурт The Superbullz анансуе выхад свайго дэбютнага альбома "Hardcore zachodniaha palieśsia".

“Ідуць часы, і ўсё зьмяняецца! Мы разам змяняем іх да лепшага! Моцнага! Галоўнага! Зямля полымем гарыць пад намі, і мы яшчэ мацней імкнемся да вяршыні Парнаса! Бязмежным агнём палаюць нашы сэрцы і з вачэй б’юць маланкі, калі нясем мы нашу справу людзям, ― анансуюць выхад дыска музыкі. ― Encierro! Encierro! Вітайце! "Hardcore zachodniaha palieśsia" нясуць вам у сваім першым альбоме пошчак капытоў магутных зуброў! І з моцай бізона гатовыя перамагаць! Разам мы запалім полымя Super слэмаў на танцпляцах! Да перамогі! We are the bulls! The Superbullz!”.

Альбом The Superbullz з’явіцца на сайце Еўрарадыё раніцай 18 траўня. У той жа дзень, але бліжэй да абеда, музыкі гурта наведаюць нашу студыю, каб распавесці падрабязнасці пра свой дэбютнік "Hardcore zachodniaha palieśsia".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі