Алесь Мышкевіч з The Superbullz: Нават прыемна, што нас параўноўваюць з Ляпісам

Алесь Мышкевіч з The Superbullz: Нават прыемна, што нас параўноўваюць з Ляпісам

Гурт The Superbullz прэзентаваў на Еўрарадыё свой дэбютны альбома "Hardcore zachodniaha palieśsia". Яго канцэртная прэзентацыя адбудзецца 19 траўня ў сталічным клубе TNT Rock Club. Сам гурт быў створаны даўнімі сябрамі, кожны з якіх вядомы па супрацы з рознымі іншымі беларускімі музычнымі праектамі, таму смела The Superbullz можа называцца супергуртом. Яго ідэйны натхняльнік і лідар Алесь-Францішак Мышкевіч у нашай студыі распавядае пра стварэнне свайго дэбютніка, адказвае на няёмкія пытанні слухачоў пра падабенства матэрыялу да “Ляпісаў”, Metallica і творчасці Лявона Вольскага, а таксама дзеліцца камерцыйнымі і творчымі амбіцыямі калектыву.

Цалкам размову можна паглядзець тут:

А вось некаторыя цытаты Алеся:

Мы пачыналі з іншай назвай і планавалі граць цяжкія перапрацоўкі вядомых хітоў гадоў 90-х. Але ўласных песень станавілася ўсё больш.

Нашыя песні – гэта псеўдаказкі, гісторыі, якія я сам прыдумляю.

Ёсць планы скараць Захад. Скажу больш, мы туды і накіруемся, ужо ёсць планы і пэўныя прапановы.

Мне нават прыемна, што нас параўноўваюць з “Ляпісамі”. Няхай параўнаюць з Metallica і System of a Down, мне таксама будзе прыемна.

Так атрымалася, што з музыкамі The Superbullz мы граем ужо гадоў 15. Так што хутчэй не музыкі розных знакамітых гуртоў граюць у The Superbullz, а наадварот музыкі The Superbullz граюць у розных іншых вядомых гуртах.

Я вам шчыра прызнаюся, і мы так вырашылі з хлопцамі, што калі канцэрт “Крамбамбулі” будзе перасякацца з нашым канцэртам, то мы абярэм “Крамбамбулю”.

На канцэрце-прэзентацыі я абяцаю, што выйду на танцпол да наведвальнікаў і мы паслэмімся разам.

Я хацеў бы, каб музыканты Metallica паслухалі наш альбом і выказаліся, але гэта зрабіць пакуль што амаль немагчыма.

Зараз склалася такая сітуацыя, што трэба было выбіраць, або яшчэ адзін кліп, альбо альбом. Але да восені я дакладна магу сказаць, што яшчэ два кліпы мы выдадзім.

Chiefs Band быў пастаўлены на паўзу, але цяпер ужо магу сказаць, што гурт ужо існуе зноў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі