Гурт RockerJoker зняў свой першы кліп (відэа)

Следам за першым альбомам Простыя Рэчы каманда RockerJoker зняла свой першы кліп і адразу ж выклала яго ў інтэрнэт
Удзелькіні гурта цалкам задаволеныя сваёй працай.
“Хочацца каб і вы атрымалі асалоду і не засталіся безуважнымі. Хацелася, каб не задавалі непатрэбных пытанняў, таму што няма ў гэтай працы ніякіх "падаплёк". Ані палітычных, ані сацыяльных, ані маральных. Так мы пераварылі і выплюнулі той навакольны свет, якім сілкуемся кожны дзень. Гэта прыгожая гісторыя пра любоў да жыцця і пагарду да ілюзорных каштоўнасцяў” - падзялілася каманда RockerJoker.

Не задавайце пытанняў, а проста глядзіце!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі