Гурт "J:морс" сыграе канцэрт на борце самалёта на вышыні 10 тысяч метраў

Гурт "J:морс" 5 лістапада выступіць на борце самалёта "Белавія" падчас рэйсу Мінск-Амстэрдам. Гэта будзе першы канцэрт беларускага артыста на такой вышыні.

Акцыя прысвечана надыходзячаму юбілейнаму канцэрту "J:морс" пад назвай "15 гадоў у аблоках", які адбудзецца 22 лістапада ў мінскай зале Prime Hall. У яго межах прагучаць лепшыя песні за ўвесь час існавання гурта, а таксама кампазіцыі з новага альбома, які выйдзе на пачатку 2015 года.

“Спяваць пра аблокі за 15 год даводзілася не аднойчы, спяваць у аблоках — яшчэ не, — распавядае пра акцыю лідар гурта Уладзімір Пугач. — Мы намагаемся рушыць толькі наперад і наверх. Таму 20-годдзе гурта напэўны будзем святкаваць у бязвяжкасці”.

Падрабязней пра юбілейны канцэрт "J:морс" у афішы Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі