Гурт Akute ўпершыню сыграў песні з будучага альбома (відэа)

У магілёўскім клубе Cuba гурт Akute пачаў прэзентацыю сваёй новай праграмы "Як на далоні", якая складаецца з песень з будучага альбома. Першымі магчымасць пачуць новыя песні змаглі наведвальнікі сайта Еўрарадыё ў прамым эфіры. Трансляцыю паглядзела больш за 700 чалавек.


Гурт Akute выканаў новыя песні "Бегчы" і "Пасткі", а таксама два каверы на гурт Ulis - "Як на далоні" і "Марнатраўны сын".


"Мы граем адзін з кавераў нашага улюбёнага беларускага гурта "Ulis". Мы ведаем, што чакалі кавер менавіта на гэтую песню, і мы яго зрабілі", — кажа Раман Жыгараў.


Гурт Akute пачынае тур па Беларусі з новай праграмай "Як на далоні". Першы канцэрт музыкі даюць у родным горадзе, у клубе Cuba.  12 красавіка Akute выступяць у Re:Public у Мінску і іншых гарадах Беларусі.

 

13.04 - Віцебск, "Паддашак"
http://vk.com/akutevtb
20.04 - Гомель, ГЦК
http://vk.com/gck_akute
26.04 - Брэст, "1мая"
http://vk.com/akute_brest
27.04 - Гродна, фэст "Хавайся ў бульбу"
http://vk.com/bulbafest2013

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі