ГУР Украіны паказала, як знішчыла ў Крыме расійскі ракетны комплекс С-400
![Яшчэ адна паспяховая аперацыя ўкраінскай ваеннай разведкі / Кадр з відэа ГУР Украіны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vybuch_1.jpg.webp?itok=v5Y9mSHo)
Яшчэ адна паспяховая аперацыя ўкраінскай ваеннай разведкі / Кадр з відэа ГУР Украіны
Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паказала, як знішчыла ў Крыме расійскі зенітны ракетны комплекс С-400 "Трыумф". Спецаперацыя была праведзена раніцай 23 жніўня. У выніку выбуху каля Аляніўкі на мысе Тарханкут была знішчана ўстаноўка, ракеты на ёй і асабовы склад. Адзначаецца, што на ўзбраенні расійскай арміі С-400 не так і шмат, таму гэта "балючы ўдар па сістэме СПА акупантаў". ГУР лічыць, што паспяховая спецаперацыя "будзе мець сур'ёзны ўплыў на далейшыя падзеі ў акупаваным Крыме".
У тг-каналах расійскіх "ваенкараў" выказваецца меркаванне, што гэта была складаная спецаперацыя. Спачатку з'явіліся два беспілотнікі, якія адцягнулі ўвагу расійскіх сродкаў супрацьпаветранай абароны, а пасля з боку мора прыляцелі тры ракеты (відаць, супрацькарабельныя). Адкуль іх запусцілі, дакладна невядома. Расіяне згадваюць катэры з разведчыкамі ГУР Украіны, на якія напярэдадні нібыта палявала расійская авіяцыя каля вострава Змяіны ў Чорным моры. Атрымліваецца, што ўкраінцы ў чарговы раз перайгралі акупантаў.
![ГУР Украіны паказала, як знішчыла ў Крыме расійскі ракетны комплекс С-400](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/3322.jpg.webp?itok=BxxvJv_d)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.