ГУБАЗіК затрымаў двух падлеткаў — 13 і 15 гадоў

Затрыманыя падлеткі / тг-канал сілавікоў
Затрыманыя падлеткі / тг-канал сілавікоў

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі двух падлеткаў — 13 і 15 гадоў, паведамляе тг-канал сілавікоў. Хлопцаў назвалі "зародкамі нацызму".

Прычынай для затрымання сталі іх відэа ў TikTok, дзе як заяўляецца, яны "распальвалі сацыяльную варожасць у дачыненні да рускай нацыі" і прапагандавалі нацызм. Аднаму з іх сілавікі паставілі ў віну, што ён "усяляк піярыць бчб-дзвіжуху ў Сеціве". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі