Вы тут

ГУБАЗіК затрымаў адміна двух раённых чатаў: гэта доктар Сяргей Броўка

Сяргей Броўка / Прэс-служба МУС

ГУБАЗіК затрымаў 31-гадовага хлопца, які адміністраваў чат "Жудро-суседзі" ў Мінску і "Тарасава" ў Мінскім раёне. Гэта доктар Сяргей Броўка. Ён эндаваскулярны хірург, працуе ў 10-й гарадской клінічнай лякарні ў Мінску.

Броўку затрымалі 29 студзеня, абставіны пакуль невядомыя. Ён чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй: распавядае, што ўдзельнічаў у пратэстных акцыях пасля выбараў, у раённых маршах. А ў яго кватэры паўсюль БЧБ-сцягі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.