"Грызлоў — вушы і вочы Пуціна": Латушка пра новыя выклікі суверэнітэту

Саюзная дзяржава / інтэрнэт-партал СНД
Саюзная дзяржава / інтэрнэт-партал СНД

Павел Латушка перакананы, што пытанне забеспячэння правоў чалавека ў Беларусі вырасла ў вялікую праблему: сёння мы бачым рэальную пагрозу суверэнітэту Беларусі. Латушка мяркуе, што, калі ў Беларусі не будуць адноўленыя правы чалавека, а беларускі народ не зможа вызначаць лёс краіны, нельга будзе і гаварыць пра гарантыі суверэнітэту.

"Палітыка РФ у дачыненні да Беларусі — стратэгічная памылка знешняй палітыкі Расіі", — перакананы Латушка.

Прызначэнне амбасадарам РФ у Беларусі Барыса Грызлова, на думку Латушкі, вельмі важная падзея. Суразмоўнік Еўрарадыё адзначае, што Грызлоў — чалавек, які лёгка можа літаральна патэлефанаваць Пуціну — далёка не кожны амбасадар можа гэта зрабіць.

"Фактычна гэта вушы і вочы Пуціна, ён будзе рэтрансляваць усю інфармацыю ў Маскву. Гэта чалавек, якому пастаўлена задача стварэння саюзнага парламента на працягу года як рэальнай структуры ўлады. Гэта гістарычны выклік для нашага суверэнітэту", — лічыць Латушка.

Ён лічыць, што Беларусі цяпер неабходна сфармаваць магутнае саюзніцкае крыло, якое падтрымлівала б нашу краіну.

Поўную версію гутаркі глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі