Групу расіян падазраюць у крадзяжы машын з салонаў пракату ў Беларусі

Трое грамадзян Расіі затрыманыя мінскай міліцыяй. Іх падазраюць у здзяйсненні серыі махлярстваў, у выніку якіх скрадаліся аўтамабілі з салонаў пракату.  Праваахоўнікі не выключаюць, што расіяне маюць дачыненне да, як мінімум, 15 фактаў падобных махлярстваў, здзейсненых у беларускай сталіцы на працягу апошніх двух гадоў.

Падчас расследавання высветлілася, што махляры па падробленых дакументах атрымлівалі ў пракатных фірмах дарагія аўтамабілі і пасля дакументальнага афармлення і перадаплаты з'язджалі на іх у Расію, дзе нелегальна перапрадавалі. Большасць з гэтых машын дагэтуль не знойдзеныя, выяўленыя толькі два аўтамабілі — "Фольксваген-Каравэла" 2006 года выпуску і "Сітраен С-5" 2007-га года — у Смаленску і Мажайску, якія ўжо вярнулі іх законным уладальнікам у Беларусі.

Як паведамляе "Інтэрфакс", мінская міліцыя нядаўна выйшла яшчэ на адну падобную злачынную групу расіян.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі