Грошы за "гастролькі" пойдуць у прэзідэнцкі фонд

Абкладаць “гастролькамі” канцэрты беларускіх музыкаў не будуць. Пра гэта паведаміў намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі:
 
“Праектам указа “Аб асобных пытаннях арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў” дзяржавай ствараюцца спрыяльныя ўмовы для развіцця беларускіх выканаўцаў. Адным з відаў падтрымкі з’яўляецца права выступаць на тэрыторыі сваёй дзяржавы без атрымання пасведчання на права правядзення мерапрыемства. Мяркуецца, што замежныя артысты будуць канцэртаваць на тэрыторыі Беларусі толькі ў выпадку атрымання такога пасведчання, а пошліна за яго выдачу будзе пералічацца ў адмысловы фонд прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі”, — распавёў намміністра ў інтэрв’ю сайту ultra-music.com.
 
Калі верыць арганізатарам канцэртаў, пасля ўвядзення гастрольных пасведчанняў іх кошт будзе ўключацца ў кошт квіткоў на мерапрыемства. У такім выпадку, новы ўказ сапраўды можа прыбавіць наведвальнікаў на канцэртах беларускіх артыстаў, бо квіткі на замежнікаў шмат каму будуць не па кішэні. Але ці не спыніцца ў выніку толькі народжаная хваля сусветна вядомых зорак, якія прыязджаюць у Беларусь?
 
Фота: ultra-music.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі