Вы тут

Гродзенскія мытнікі знайшлі ў грузавіку сярод запчастак... легкавік

Кантрабандны аўтамабіль / customs.gov.by

Гродзенскія мытнікі знайшлі ў грузавіку сярод не новых аўтамабільных запчастак... легкавік. Mercedes 1994 года выпуску меў ключ у замку запальвання, паліва ў баку і нават тэхнічны пашпарт. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Катлоўка". Фура ехала з Літвы. У ёй знайшлі і лішнія запчасткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.