Гродзенскія мытнікі спынілі партыю смартфонаў і ноўтбукаў на 1 мільён еўра

Гродзенскія мытнікі спынілі партыю смартфонаў і ноўтбукаў на 1 мільён еўра

У пункце пропуску "Беняконі" супрацоўнікі Аператыўнай і Гродзенскай рэгіянальнай мытняў спынілі буйную партыю кантрабанды. Смартфоны, ноўтбукі і пер'евыя асадкі гандлёвых марак Apple, Xiaomi, Geberg везлі пад выглядам кніг, часопісаў, мяккіх цацак і ўжываных тавараў, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
 
Тавар перавозілі ў двух мікрааўтобусаў Citroen Jumper. Кіроўцы падалі для афармлення дакументы на паштовыя адпраўленні, аўтарамі і атрымальнікамі якіх былі грамадзяне Расіі.

Аднак мытная праверка выявіла, што ў "мікрыках" перавозілі дарагія тавары: 20 ноўтбукаў Apple MakBook Air, 1807 адзінак тэлефонаў і гарнітур да іх марак Apple Iphone, Xiaomi ды інш. 

Папярэдне кантрабанду ацанілі больш як у 2,3 мільёна рублёў (каля 1 мільёна еўра). Мытныя плацяжы за гэты тавар склалі б каля 450 тысяч рублёў. Тавар забраны. Мытня пачала адміністрацыйны працэс па гэтым факце. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі