Гродзенскія Дзяды Марозы бегалі крос (фота)

Традыцыйны забег Дзядоў Марозаў і Снягурак прайшоў у Гродне 21 снежня.  Сваімі сіламі ў бегу памералася рэкордная колькасць удзельнікаў з 2009 года —каля 200 чалавек. Яны беглі дыстанцыю ў чатыры кіламетры — тры колы па тэрыторыі стадыена — за грашовы прыз у два мільёны рублёў.

Мацнейшага касцюмаванага ўдзельніка вызначылі на дыстанцыі ў 400 метраў, дзе спаборнічалі каля 20 чалавек.Самаму малодшаму бегуну споўнілася 5 гадоў, старэйшаму — 64 гады. За першае, другое і трэцяе месца ўдзельнікі атрымалі прызы, медалі і дыпломы.

Таксама ў гэтым годзе арганізатары ўзнагародзілі спартсменаў за самы арыгінальны касцюм.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі