Гродзенскі “Нёман” выйграў у “Гарадзеі” — 2:1 (відэа)

Гродзенскі “Нёман” выйграў у “Гарадзеі” — 2:1 (відэа)

У пятніцу, 13 кастрычніка, стартаваў 25-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі па футболе. У адзіным сённяшнім матчы гродзенскі “Нёман” выйграў у “Гарадзеі” — 2:1. Павел Савіцкі адкрыў лік на 41-й хвіліне ўдарам з лініі штрафной пляцоўкі. На 52-й вызначыўся Андрэй Якімаў і лік стаў 2:0. Баян Дубаіч на 65-й скарыстаўся памылкай брамніка і забіў гол у адказ. У далейшым лік ужо не змяніўся, хаця госці і мелі выдатныя шанцы, каб выратаваць гульню.

Іншыя матчы тура пройдуць у суботу і нядзелю. Найбольшую ўвагу прыцягвае паядынак “Шахцёр” — “Дынама” (Мінск), які пройдзе 14 кастрычніка ў Салігорску і пачнецца а 17-й гадзіне. Як вядома, з БАТЭ з-за “справы Верамко” знялі 3 ачкі. У выніку барысаўчане цяпер маюць толькі 51 ачко і займаюць трэцяе месца ў турнірнай табліцы, другое месца ў мінскіх дынамаўцаў — 52 ачкі. Лідыруе “Шахцёр”, у якога 56 ачкоў. БАТЭ ў нядзелю згуляе з “Віцебскам”, пачатак а 18-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі