Гродзенскі "Нёман" развітаўся з хакейнай Лігай чэмпіёнаў

Гродзенскі "Нёман" развітаўся з хакейнай Лігай чэмпіёнаў

Гродзенскі "Нёман" развітаўся з хакейнай Лігай чэмпіёнаў. Беларуская каманда не змагла выйсці ў плэй-оф. У заключным матчы папярэдняга этапу еўракубка "Нёман" у гасцях гуляў з чэшскім "Віткавіцэ". Беларусам была патрэбная толькі перамога. Аднак у выніку гродзенцы прайгралі — 1:3 (0:0, 0:1, 1:2). Адзіную шайбу ў гасцей закінуў на 58-й хвіліне ў большасці Павел Баярчук.

Адзначым, што гродзенскі "Нёман" упершыню гуляў у Лізе чэмпіёнаў. Дэбют аказаўся няўдалым. Беларусы занялі ў сваёй групе апошняе месца.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі