Гродзенскі абласны суд пацвердзіў экстрэмізм у альбоме Belarus Press Photo

Удзельнікам разгляду касацыйнай скаргі патлумачылі, што здымкі ў альбоме — "суцэльны негатыў" і што ў змесце можна заўважыць "дзейнасць, накіраваную на прыніжэнне годнасці", паведамляе Радыё "Свабода".



Нагадаем, што ў красавіку 2013 года суд Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці прызнаў фотаальбом экстрэмісцкім. 41 асобнік выдання канфіскавалі ў фатографаў Юліі Дарашкевіч і Аляксандра Васюковіча 2 лістапада 2012 года на памежным пераходзе "Каменны Лог".



Дарэчы, беларускія фатографы не першыя на постсавецкай прасторы, чые фатаграфіі трапляюць пад крымінальны пераслед. Пра падобны выпадак ва Узбекістане згадаў Юры Зісер. У снежні 2009 года крымінальную справу супраць фатографа-дакументаліста і кінааператара Уміды Ахмедавай пачалі крымінальную справу за абразу ўзбецкага народу і паклёп на яго з дапамогай дакументальных фільмаў і фотаздымкаў. Жанчыну прызналі вінаватай і асудзілі, аднак адразу ж амніставалі "ў сувязі з 18-годдзем незалежнасці Рэспублікі Узбекістан".



Фота — pressphoto.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі