Гродзенская міліцыя скардзіцца на беларусаў, якія кідаюць ровары на мяжы

Ровары на мяжы

Ровары на мяжы / УУС Гродзенскага аблвыканкама

Каб не стаяць у чэргах на мяжы, беларусы сяжаюць на ровары, а потым кідаюць іх без нагляду. Транспарт пасля гэтага нярэдка знікае, а гаспадары звяртаюцца ў міліцыю, наракаюць ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Нярэдка кінутыя ровары становяцца здабычай іншых вандроўнікаў.

"У лепшым разе байк вернуць на месца, у горшым — кінуць у сметнік такога ж лому. Іншы раз гаспадары самастойна знаходзяць свой двухколавы транспарт, аднак, як правіла, звяртаюцца ў міліцыю", — кажуць ва УУС.

Летась гродзенскія міліцыянты зарэгістравалі 14 такіх крадзяжоў, у студзені 2024-га — ужо чатыры. Пры гэтым у міліцыі прызнаюцца, што многія ўладальнікі ровараў проста не звяртаюцца да іх. Некаторыя знарок купляюць самыя танныя мадэлі, каб было не шкада.

Часам гаспадары скрадзеных ровараў самі крадуць чужыя, кінутыя каля мяжы. "Уся гэтая сітуацыя ператвараецца ў стыхійны пракат ровараў", — канстатуюць у міліцыі.

Па словах міліцыянтаў, кінутыя ровары можна сустрэць за некалькі дзясяткаў кіламетраў да пункта пропуску "Прывалка", дзе пачынаецца чарга з грузавікоў. Нават іржавыя, без шын і ланцугоў, яны прывабліваюць тых, хто хоча як хутчэй перасекчы мяжу.

Міліцыянты вырашылі эвакуяваць безгаспадарныя ровары з мяжы. Камунальнікі возяць іх на склад у Новай Гожы. Адтуль гаспадары могуць забраць сваю маёмасць у любы зручны час. Транспарт там захоўваюць бясплатна. Уладальніку трэба толькі паказаць дакументы на ровар або фатаграфію. Рэйды па эвакуацыі ровараў ладзяць прыкладна раз на месяц.

У гродзенскай міліцыі хочуць параіцца з пракуратурай і Следчым камітэтам, як кваліфікаваць дзеянні людзей, якія кідаюць ровары на мяжы.

Гродзенская міліцыя скардзіцца на беларусаў, якія кідаюць ровары на мяжы
Ровары на мяжы / УУС Гродзенскага аблвыканкама
Гродзенская міліцыя скардзіцца на беларусаў, якія кідаюць ровары на мяжы
Ровары на мяжы / УУС Гродзенскага аблвыканкама
Гродзенская міліцыя скардзіцца на беларусаў, якія кідаюць ровары на мяжы
Ровары на мяжы / УУС Гродзенскага аблвыканкама

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі