Гродзенцы з біноклямі акупавалі парк Жылібера (фота)

Гродзенцы прынялі актыўны ўдзел у экалагічнай акцыі, якую штогод ладзіць грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. 1-3 кастрычніка ў парках і скверах кожны жадаючы можа паглядзець на птушак з бінокляў і адмысловых трубаў. Дзесяткі гродзенцаў назіралі за гарадскімі птушкамі ў парку Жылібера (на здымках).

“Адна з мэтаў гэтых дзён — экалагічнае выхаванне людзей. Паказаць, што ёсць не толькі гракі і вароны, але і шмат-шмат іншых птушак, якія сустракаюцца побач, але людзі іх не заўважаюць”, — так пракаментаваў мэты акцыі, якая праходзіць у 10-ці гарадах краіны, сябра гродзенскага аддзялення АПБ Яўген Сліж.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі