Гродна ў суботу накрыў непрыемны пах

Шквал званкоў абрынуўся на Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у суботу.

Скардзіліся з розных куткоў горада. Як паведамілі ў гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, да іх званок ад дзяжурнага МНС паступіў толькі на наступны дзень. Калі спецыяліст аб’ехаў горад, рэзкага паху ўжо не адчувалася.

У занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі таксама не ўдалося даведацца падрабязнасці. У абласным упраўленні МНС паведамілі, што выкідаў шкодных хімічных рэчываў не зарэгістравана.

Адпрацоўваліся тры версіі паходжання паху: ачышчальныя збудаванні і цэх двух гродзенскіх прадпрыемстваў, угнаенні на палях. Аднак ні адна з іх пакуль не пацвердзілася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі