Вы тут

Грэцкі падпісаў кантракт з мінскім "Дынама"

hcdinamo.by

ХК "Дынама-Мінск" падпісаў кантракты з двума маладымі хакеістамі — Вячаславам Грэцкім і Дзмітрыем Дзерабіным. Трэнерскі штаб задаволены іх гульнёй на турніры ў Ніжнім Ноўгарадзе. Грэцкі — выхаванец гродзенскага хакея, доўгі час гуляў за "Нёман". У мінулым сезоне ён выступаў за "Дынама-Маладзечна" (63 матчы, 21 ачко (12+9).

На праглядзе ў мінскім "Дынама" Вячаслаў Грэцкі выпадкова атрымаў 99-ы нумар. Менавіта яго меў легендарны Уэйн Грэцкі, які гуляў у НХЛ і мае беларускае паходжанне. "Гульню Уэйна Грэцкі  бачыў толькі па інтэрнэце, кажа Вячаслаў. — Ведаю, што ён мае славянскія карані, але пытаннем пошуку нейкіх сваяцкіх сувязяў не займаўся".

Калі двухбаковае пагадненне з Грэцкім разлічана на 2 гады, то з Дзерабіным на 3 гады. Ён — першы выхаванец "зубраў", які згуляў у КХЛ (у сезоне 2017/2018 гадоў). У мінулым сезоне Дзмітрый выступаў у Cedar Rapids RoughRiders з USHL (54 матчы, 4 ачкі (1+3).

hcdinamo.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.