Грамадзянін Нідэрландаў можа сесці ў беларускую турму за 1,5 грама гашышу

Грамадзянін Нідэрландаў можа сесці ў беларускую турму за 1,5 грама гашышу

58-гадовы грамадзянін Нідэрландаў можа сесці ў беларускую турму за правоз наркотыкаў праз дзяржаўную мяжу. На мужчыну завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт. 328-1 КК. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Гродзенскую памежную групу, 13 ліпеня замежнік ехаў на аўтамабілі ў Беларусь з Польшчы праз пункт “Бераставіца”. Падчас праходжання памежнага кантролю на яго зрэагаваў службовы сабака, і таму вырашылі старанна дагледзіць машыну.

Падчас праверкі салона і ручной паклажы знайшлі тры фрагменты спрэсаванага рэчыва расліннага паходжання карычневага колеру. Эксперты пастанавілі, што гэта гашыш агульнай вагой 1,5 грама.

Цяпер замежніку прагражае ад трох да сямі год пазбаўлення волі з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.

Сёлета гэта ўжо трэці выпадак канфіскацыі гродзенскімі памежнікамі наркотыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі