Вы тут

Грамадзянам ЗША для паездкі ў Беларусь зноў патрэбна віза

Грамадзян ЗША ў Беларусь па "бязвізе" больш не пусцяць / Еўрарадыё

Уступіў у дзеянне ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб змене бязвізавага ўезду ў Беларусь. Дакумент быў падпісаны 14 верасня, але пачаў працаваць праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання — з 17 кастрычніка.

Ва ўказе быў скарэкціраваны пералік краін, для грамадзян якіх даступны бязвізавы ўезд у Беларусь на тэрмін да 30 дзён. З спісу зніклі ЗША, Кітай, Індыя і шэраг іншых краін.

Кітай і Албанію прыбралі таму, што бязвізавыя паездкі грамадзян у гэтых выпадках рэгламентуюцца двухбаковымі дакументамі, тлумачыў у верасні МЗС РБ. ЗША зніклі са спісу без тлумачэння прычын.

Затое замест гэтых краін у пераліку з'явіліся Егіпет, Іарданія, Іран, Пакістан, ПАР.

Яшчэ адно змяненне датычыцца пунктаў ўезду ў Беларусь. Цяпер вандроўцы могуць трапіць у краіну у межах "бязвізу" не толькі праз Нацыянальны аэрапорт, але і праз рэгіянальныя аэрапорты ў Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.