Грамадскія дзеячы заклікалі аднавіць невядомыя імёны ахвяраў рэпрэсій

Удзельнікі канферэнцыі «Камунізм — на міжнародны трыбунал», якая 15 чэрвеня прайшла ў Мінску, заклікалі грамадскасць больш актыўна даследаваць рэпрэсіўную дзейнасць карных органаў перыяду сталінізму.
Асаблівую ўвагу яны звярнулі на аднаўленне невядомых імёнаў ахвяраў рэпрэсій і выяўленню месцаў масавых расстрэлаў.

Нагадаем, удзельнікі канферэнцыі, сярод якіх вядомыя беларускія навукоўцы, разглядалі пытанні ідэалогіі камунізма, устанаўлення дыктатуры, правядзення рэпрэсій, духоўнага і фізічнага генацыду ў часы савецкага панавання.

Мерапрыемства прайшло напярэдадні агульнаеўрапейскай акцыі, якая 16 чэрвеня пройдзе ў 15 краінах. У рэзалюцыі мінскай канферэнцыі гаворыцца пра неабходнасць перадачы міжнароднаму трыбуналу, стварэнне якога можа адбыцца ў самы бліжэйшы час, усіх неабходных сведчанняў пра злачынствы сталінізму ў Беларусі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі