Вы тут

Грамадскі транспарт па мосце на Нямізе пойдзе 11 лютага

Мост на Нямізе 10 лютага / БЕЛТА

11 лютага праз мост на Нямізе ў Мінску адновіцца рух грамадкага транспарту, перадае БЕЛТА. 

Будзе адноўлены рух як аўтобусаў, так і тралейбусаў.

Частка моста на Нямізе абвалілася ўначы 8 студзеня 2021 года. Прычынай назвалі стомленасць канструкцый. Гарадскія ўлады заявілі, што новы мост з'явіцца да 10 лютага. Асаблівасцю гэтага моста стала тое, што яго праектаванне і будаўніцтва адбываліся адначасова.

А так мост выглядаў яшчэ пару дзён таму / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.