Вы тут

Графіціста Алега Ларычава схапілі з фарбай і трафарэтам, ідзе суд

Алег Ларычаў. Фота: Еўрарадыё

Графіціста Алега Ларычава схапілі з фарбай і трафарэтам (па некаторых звестках, з сімволікай "Белага легіёна"). Разам з куратарам стрыт-арт-праекта Signal была затрымана яго сяброўка Ганна Новік. Здарылася гэта яшчэ ў суботу. Ад таго часу яны былі за кратамі. У панядзелак Ларычава і Новік судзяць у судзе Кастрычніцкага раёна, вінавацяць у "дробным хуліганстве".

Суполка Ларычава першай паведамляе пра вострыя графіці на сацыяльную тэматыку, якія сёлета з'яўляюцца на мінскіх сценах. Героямі невядомых мастакоў сталі былая міністр працы Марыянна Шчоткіна, экс-прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч (у форме НКУС, якую ён публічна апранаў) ды іншыя чыноўнікі, сілавікі і прапагандысты. Побач з партрэтамі змяшчаліся іх выказванні, напрыклад, Шчоткіна "прыдумала падатак на дармаедства".

Месяц таму Ларычаў адсядзеў 5 сутак за “дробнае хуліганства”, яшчэ раней яго штрафавалі. Два месяцы таму графіціст быў збіты невядомымі.