"Графіці" адкрывае сезон музычных рынгаў

Мінскі паб-клуб Графіці распачынае новы музычны праект пад назвай Graffiti Open Music Fest. Праект разлічаны на гурты, якія падпадаюць пад фармат канцэртаў клубу – ад фольку, цераз джаз, фанк, блюз і да рок-н-ролу.

Заявы на ўдзел у конкурсе будуць прымацца да 15-га снежня. У выніку будуць адабраныя 36 гуртоў, якія са студзеня па чэрвень 2010-га года стануць удзельнікамі музычных двубояў. У якасці журы выступяць гледачы, якія абяруць самых годных, а самыя годныя, ў сваю чаргу, атрымаюць каштоўныя прызы і славу!

Паводле www.music.fromby.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі