Вы тут

Google стварыў могілкі зачыненых праектаў

twitter.com/leftoblique

Карпарацыя Google стварыла могілкі зачыненых праектаў. Яна вядомая тым, што рэгулярна завяршае тыя ці іншыя сервісы. Напрыклад, карыстальнікі дагэтуль памятаюць RSS-агрэгатар Google Reader, які перастаў існаваць шэсць гадоў таму. Або сервіс для фотаздымкаў Picasa, сацыяльную сетку Google+.

Існуе нават сайт “Могілкі Google, дзе пералічаныя ўсе “забітыя” кампаніяй сервісы, а таксама праекты, якія перастануць існаваць у бліжэйшы час.

Але цяпер Google пайшоў далей і стварыў рэальныя могілкі сваіх сервісаў. Там ёсць надмагіллі Google Reader, Picasa ды іншых праектаў. Фота з “цвінтару” апубліквала супрацоўніца карпарацыі Дана Фрыд і падпісала: “Не ўпэўненая, гэта страшна ці проста сумна”.

Мяркуецца, што “цвінтар” усталявалі ў фае офіса Google у Сіэтле ў рамках падрыхтоўкі да Хэлоўіна, піша meduza.io.