Вы тут

Гомельскія школьнікі знялі відэа з пагрозамі настаўніцы: "Табе п...ц будзе!"

Кадр з відэа

У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім настаўніца пагражае вучням школы партай і нецэнзурна лаецца.

Як піша сайт "Моцныя навіны", відэа знятае ў адным з чацвёртых класаў гомельскай СШ №15. Даслалі яго бацькі вучняў. 

На запісе бачна, як жанчына занесла над галавой малога школьніка парту. Пры гэтым яна гучна крычыць: "Трэсну, а потым паглядзім! Я пайду ў турму, а табе п...ц будзе!" Са слоў жанчыны зразумела, што яна пераносіла парту, а вучань ці то засмяяўся, ці то пракаментаваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.